dfb7bbe5     

Окудович Валентин - Эгаiзм (На Белорусском Языке)



Валянцiн Акудовiч
Эгаiзм
Мне кажуць (сёньня я чую гэта з усiх бакоў), што Я - найвялiкшая
каштоўнасьць. Большая за дзяржаву, нацыю, рэлiгiю i, магчыма, нават за самога
пана Бога.
Ня ведаю, можа, якi iншы чалавек i зьяўляецца такой значнай цацай, толькi
ня я. Я ня бачу асаблiвай цаны ў нейкай колькасьцi арганiкi, выдзеленай з
агульнага кантэксту "жывога рэчыва" даўно набытымi нагавiцамi i зацыраваным
швэдарам.
Я - гэта семдзесят кiло костак, тлушчу, цяглiц i вадкасьцi чырвонага
колеру, зьмешчаных у колькi там квадратных мэтраў бляклай скуры. Дадайце сюды
трошкi нэрваў, два-тры хаценьнi, некалькi запазычаных думак... Вось i ўсё.
А мне i згэтуль i адтуль: ты цэнтар сусьвету, апiрышча быцьця i, зусiм
верагодна, ягоны сэнс.
Я торгаю вуха, ушчыкваю клуб i як той андэрсанаўскi хлопчык, толькi ня
весела, а з сумам, пярэчу: "Чалавек голы".
Я ганарлiвы, як засьцянковы шляхцюк, але гэта ўжо занадта. Што, я сябе ня
ведаю? Зь якой-такой ласкi - найвялiкшая каштоўнасьць, за што такая пашана?
Магчыма, iншых гэта не цiкавiць, а мяне дык надта: як раб божы стаўся
самакаштоўнай цацай? Калi чалавек спрычынiўся да сэнсу быцьця, чаму ссунуў на
сябе гэты сэнс?
А было нават так: "I паказаўшы рукою Сваёю на вучняў Сваiх сказаў: вось
мацi Мая i браты Мае: бо хто будзе выконваць волю Айца Майго, Якi ёсьць у
нябёсах, той Мне брат i сястра, i мацi".
Гэта нават больш за адмаўленьне ад сябе - адмаўленьне ад мацi дзеля
прыналежнасьцi да iдэi.
Iдэя, сэнс i сутнасьць быцьця знаходзiлiся па-за асобай да той пары,
пакуль ня ўзьнiкла пытаньне: цi вольны чалавек у сваiм зямным выбары, цi пан
ён над сваiмi немудрагелiстымi ўчынкамi?
З гэтага пытаньня спакваля высьпеў гуманiзм.
Гуманiзм - гэта чалавек, вылуплены з-пад шкарупiны субстанцыi Бога.
Ува ўлоньнi гуманiзму канчаткова сфармаваўся эгаiзм.
Рэнэсанс, справакаваны iдэяй гуманiзму (цi наадварот?), паспрыяў
разьняволеньню эгаiзму, надаў яму iмпульс для выяўленьня раней прытоенага
патэнцыялу.
Сэнс чалавека - чалавек. Сам дзеля сябе, сабою цалкам i абсалютна
завершаны. Найвялiкшая каштоўнасьць.
Наймагутную духоўную крызу не змаглi стрымаць нi контррэфармацыя XVI-XVII
стагодзьдзяў, нi камунiзм XX. Зрэшты, чаму крыза?
Напэўна, ужо сёньня мы можам разглядаць гiсторыю чалавецтва як эвалюцыю
эгаiзму. Ад iнстынкту самазахаваньня да пабытовага эгаiзму i далей праз
гуманiзм да татальнай самадастатковасьцi.
Гуманiзм паступова выцiскае хрысьцiянства, як i ўсе iншыя не-эгаiстычныя
канцэпцыi прысутнасьцi чалавека ў сьвеце. Апошняй яго ахвярай стаўся
калектывiзм.
На зыходзе XX стагодзьдзя эгаiзм няўмольна датрушчвае тыя iдэi, якiя яшчэ
месьцяцца па-за асобай. Чалавек перакулiў сьвет на сябе, i эгаiзм заняў мейсца
пануючай духоўнай iдэi.
Ёсьць тое, што ёсьць, i калi эгаiзм перамог усе iншыя магчымасьцi быцьця,
то, значыць, сапраўды няма ў прасторы i часе нiчога, што было б больш значным
за чалавека. Значыць, i сапраўды няма нiчога больш важнага за гэтыя семдзесят
кiло костак, тлушчу, цяглiц i вадкасьцi чырвонага колеру, зьмешчаных у колькi
там мэтраў бляклай скуры.
Але, але... Рэч у тым, што асабiста я не хачу быць месьцiшчам абсалютнага
сэнсу, бо ня бачу ў сабе, зь якога боку нi глядзеў, адпаведнага абсалюту
зьместу. Больш таго, з кожным днём для мяне робiцца выразьнейшым разуменьне
канчатковай бессэнсоўнасьцi асобнага чалавека, якая вынiкае зь яго
неабавязковай прысутнасьцi ў жыцьцi.
Пакiнуўшы слоўныя мудрагельствы, сфармулюем гэта гранiчна проста, быў
асабiста ты альбо цябе не



Назад