╬ъєфютшў ┬рыхэЄшэ - ┬рщэр ╩єы№ЄєЁрв, └ы№сю ╧iЁрьiфр ╒хюяёє ╟р ╠єЁрь ╠iЁёърур ╟рьъє (═р ┴хыюЁєёёъюь ▀ч√ъх)Валянцiн Акудовiч Вайна культураў, альбо Пiрамiда Хеопсу за мурам Мiрскага замку Мiлажальнасьць культуры - гэта казка для дарослых. Культуры больш агрэсыўныя, чым iх носьбiты - народы (гэта аднолькава пасуе i для беларускай культуры). Калi ў войнах памiж народамi хоць зрэдчас здараюцца перапынкi, то ў войнах культураў перапынкаў не бывае. I таму ў войнах культураў - культураў загiнула болей, чым загiнула народу ў збройных войнах народаў. Не заўсёды i зусiм неабавязкова чужая культура прыносiцца на штыках i штыкамi ўсталёўваецца. Да прыкладу расейская культура з уласнае волi да панаваньня зьнiшчыла iншых культураў нашмат больш, чым усе войскi Расейскай iмпэрыi зьнiшчылi iншых войскаў. (У Расеi сталася амаль iдэаматычным выказваньне: на прасторах нашай краiны жыве больш за сто народаў i народнасьцяў. Ня будзем зьвяртаць увагi на тое, што дакладную колькасьць народаў i народнасьцяў нiхто i нiколi ў Расеi нават не зьбiраўся лiчыць. Зьвернем толькi ўвагу на тое, што для гэтых "больш за сто народаў i народнасьцяў" дамiнуючай, а пераважна i адзiнай культурай зьяўляецца расейская). Дык вось, калi запытацца чаму сёньня большасьць беларусаў не iдэнтыфiкуе сябе зь беларускаю культураю, то адказ будзе наступным: таму што ўжо безьлiч гадоў нi на хвiлiну не спыняецца вайна расейскай культуры зь беларускай, у вынiку якой апошняя апынулася амаль усьцяж пераможанаю. I, бадай, найтрагiчным у гэтай паразе была параза беларускай мовы. Мова - той азонавы слой, якi дазваляе больш-менш устойлiва функцыянаваць, разьвiвацца i нарошчваць свой патэнцыял усiм астатнiм чыньнiкам культуры нават у неспрыяльных для яе палiтычных, эканамiчных i сацыяльных умовах. Вядома, у гэтым азонавым слаi кожнай культуры сёньня шмат дзiрак, але ў нас ён зьнiшчаны амаль зуiсм, ад яго засталiся адно лахманы, якiя ўжо не засланяюць цела нацыянальнае культуры як ад сьцюдзёных вятроў культуры расейскай, так i ад касьмiчнага холаду мэтакультуры камунiкатыўна адкрытага грамадзтва. Уласна, толькi цяпер, згадаўшы пра "касьмiчны холад мэтакультуры", мы падыходзiм да той праблемы, дзеля якой i ствараўся гэты тэкст. Сфармулюем праблему наступным чынам: камунiкатыўна адкрытае грамадзтва iснуе як рэальная пагроза незавершаным у сваiм фармаваньнi нацыянальным культурам. Падкрэсьлiм: не асобныя фрагмэнты, функцыянаваньня грамадзтва камунiкацыяў, а яно само, цалкам, як падзея сучаснай цывiлiзацыi. Гэта i ёсьць найактуальная i найдраматычная праблема культуры. Вiдавочна, што сёньня за найвыразны сымболь i атрыбут камунiкатыўна адкрытага грамадзтва выступае iнтэрнэт. Але iнтэрнэт - гэта пакуль толькi адна з найноўшых формаў зьмяншэньня дыстанцыi памiх чалавекам i падзеяй быцьця ва ўсiх верагоднамагчымых прасторах (улучна зь вiртуальнай). Распачыналася гэта з паравозу i чыгункi, а працягвалi сьцiскаць прастору - тэлеграф, аўтамабiль, тэлефон, самалёт, радыё, тэлевiзар, кампутар i шмат што яшчэ. Праз усё гэта разам узятае прастора перастала разьядноўваць суб'екта з аб'ектамi падзеяў быцьця, яна зрабiлася тым, што яднае iх, яна сама ператварылася ў суцэльны сродак камунiкацыi, настолькi татальны, што нават таталiтарныя i дыктатарскiя сыстэмы ўжо ня могуць засьцерагчыся ад гэтай татальнасьцi шчыльна закрытымi межамi. Адным словам, жадае таго грамадзтва цi не, але яно робiцца празрыстым для iнфармацыйнага i ўвогуле камунiкатыўнага нашэсьця з усiх чатырох бакоў сьвету. Што з гэтага мае непасрэдна культура i як гэтая рашучая транфармацыя зносiнаў памiж суб'е |